У Мінску затрымалі двух маладзёнаў, якія праехаліся ад Мінска да Оршы метадам зацэпінга. Зацэпінг - гэта калі маладыя людзі чапляюцца за цягнікі і такім небяспенчым метадам едуць да іх. Забава ўжо ўнесла не адно жыццё. Хаця ў Беларусі яшчэ не было трагічных выпадкаў, гэта не азначае, што такі метад пакатушак у нас бяспечны.
На гэтых дваіх звярнулі ўвагу ў канцы мінулага года, калі камеры назірання на чыгуначных вакзалах у Оршы і Мінску паказалі момант "пасадкі" і "высадкі" маладзёнаў. У выніку іх апазналі па аршанскіх вакзальных камерах. Імі аказаліся мінчане 19 і 21 года.
Цікава, што пакараць іх неяк сур'ёзна не атрымалася. Ім прыпісалі адміністратыўнае парушэнне правілаў карыстання чыгуначным транспартам, што можа пагражаць штрафам да 3 базавых велічыняў.