Нагадаем, што гаворка ідзе пра двух хлопцаў - адзін з Мінска, другі з Віцебска - якія перад Новым годам былі затрыманыя за тое, што зачапіліся за цягнік і такім чынам праехаліся са сталіцы да Оршы. Ім пагражаюць не вялікія штрафы за такі ўчынак. Але адзін з хлопцаў, аказваецца, зацэпер са стажам. І нават вёў свой відэа-блог на ютубе пра ўласныя прыгоды. Гэтую паездку ён таксама выклаў на свой канал.
Мы публікуем відэа цалкам, але папярэджваем, што па-першае, на відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка. Па-другое, гэтае відэа не павінна быць прыкладам і штуршком да дзеянняў. Таму не раім глядзець яго асобам якім не споўнілася 18 гадоў. Тое што зрабілі гэтыя хлопцы небяспечна! На чыгуначным транспарце людзі гінуць і пры меньшых памылках, тым больш не варта мэтанакіравана ставіць сваё жыццё ў небяспеку.