12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2022. Студзень

06.01.2023 16:03

2305 праглядаў, 0 каментароў

Orsha.eu распачынае традыцыйнае падвядзенне вынікаў мінулага году.

Што чыталі аршанцы ў студзені? Якія навіны, падзеі, здарэнні хвалявалі іх найбольш ды найперш? Аналізуем і пішам аб гэтым, каб карціна мінулага году была як мага больш поўнай.

Па-першае, варта адзначыць, што да 2022 года важным чыннікам ацэнкі для нас з’яўляліся вашы каментары. Аднак пасля валу палітычных рэпрэсій у краіне, пасля раптоўнага і непатлумачанага законным спосабам блакавання Orsha.eu на тэрыторыі Беларусі мы амаль страцілі такую важную пляцоўку як каментары на сайце. Затое людзі сталі актыўней падпісвацца на нашы сацсеткі. Падсумоўваючы кожны асобны месяц мы ўлічваем розныя фактары, важным з’яўляецца і колькасць праглядаў артыкула.

У студзені 2022 было нямала цікавых падзей, вартых увагі. Напрыклад, цэлае адкрыццё ў Беларушчыне. Музыка з Тарчылава, выдатна вядомы ня толькі ў Воршы, але ва ўсёй Беларусі Сяржук Доўгушаў, які цяпер жыве ў ЗША, адшукаў магілу дырыжора, аўтара «Пагоні», этнографа, беларускага дзеяча ў эміграцыі Міколы Шчаглова-Куліковіча.

У сярэдзіне месяца на чыгуначным вакзале Ворша-Цэнтральная ўпала адна з апораў. І было б так добра, каб гэта была заключная непрыемная навіна, звязаная з чыгункай летась. Але, на жаль, не. У канцы месяца мы пісалі пра чарговую расейскую вайсковую тэхніку, што прайшла праз аршанскі чыгуначны вузел. Ужо праз месяц расейцы, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, напалі на Украіну. Папярэднічалі гэтаму, нагадаем, вайсковыя вучэнні Расеі і Беларусі на нашай зямлі.

У 2022-м годзе афіцыйны чырвона-зялёны сцяг стаў для многіх асацыявацца з той самай агрэсіяй, як і з рэпрэсіямі ў краіне. Але яшчэ да таго два мужчыны ў Чаромушках купілі ў краме афіцыйны сцяг і паспрабавалі яго спаліць, але ў выніку проста патапталіся па ім. На іх завялі крымінальную справу.

У тым месяцы журналісту з Воршы Аляксандру Івуліну прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Палітычны прысуд журналісту, які пісаў пра спорт, а не пра палітыку, тады можа кагосьці здзівіў, але наступныя падзеі паказалі, што ў краіне здзяйсняюць рэпрэсіі проста дзеля рэпрэсій, з-за страху перад новымі маніфестацыямі супраціву.

Воршу ў студзені-2022 прызначылі культурнай сталіцай Беларусі, распісалі план мерапрыемстваў. Аднак большасць з іх прайшла для грамадства нават не фонава, а за кадрам. Званне проста фармальнае. Чаму так? Гэтаму наш сайт прысвяціў асобнае відэа на Ютуб-канале.

МАЗ па дарозе побач з Інструментальным заводам зачапіў апору сваім кузавам. Фатаграфіі з месца здарэння разышліся па ўсёй Беларусі і спарадзілі некалькі мемаў.

На самым пачатку года аварыю пацярпеў турыстычны аўтобус, было некалькі чалавек, якія зазналі траўмаў.

Папулярнасцю на нашым сайце карыстаўся і наш пераклад успамінаў Гэры Калкіна — выхадца з габрэйскай сям’і, які скончыў жыццё ў Злучаных Штатах, у якіх пражыў большасць гадоў пасля пераезду з Воршы. Найбольш праглядаў сабраў выпуск пра «газетчыка і мясніка», але іншыя часткі таксама чыталіся актыўна. Спасылкі на ўсе з іх можна знайсці ў заключнай частцы пра сінагогу.

Таксама аршанцаў прыемна здзівіла адкрыццё студыі на 2-м Усходнім завулку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2022. Студзень

Orsha.eu распачынае традыцыйнае падвядзенне вынікаў мінулага году.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение