Як мы ўжо паведамлялі, Аршанскі райвыканкам прыняў рашэнне аб ліквідацыі шэрагу сельскіх дамоў культуры, у тым ліку ў вёсцы Стаўры. Жыхары гэтай вёскі на агульным сходзе напісалі калектыўны зварот да Прэзідэнта і мясцовых уладаў - калі ўжо і ліквідаваць ДК, то хаця б пакінуць ім хоць бы сам будынак для правядзення культурных мерапрыемстваў, сходаў, медычнага прыёму і г.д. Прапанавалі ўласніка будынка - Аршанскую птушкафабрыку - прадаць яго па астаткавым кошце старэйшыны вёскі Ігару Грышанаву.
Але мясцовыя чыноўнікі разважылі інакш - лепш знішчыць, чым каму-небудзь перадаць.
Будынак, у якім у мінулым годзе быў праведзены капрамонт паспешліва абвясцілі аварыйным і яго ўласнік - Аршанская птушкафабрыка неадкладна прыступіла да зносу. Так спяшаліся, што не прынялі ніякіх мер да аховы працы. Двое рабочых ўпалі пры дэмантажы даху на зямлю, аднаго з іх даставілі ў бальніцу.
Вяскоўцы Стаўроў абураныя тым, што адбываецца і выказваюцца вельмі эмацыйна. З 2008 года ўлады ліквідавалі і знеслі ў гэтай вёсцы ферму, крама, бібліятэку, а цяпер дайшла справа і да клуба. Больш у вёсцы грамадскіх будынкаў не засталося. Асабліва незадаволеныя жыхары тым, што мясцовыя дэпутаты, у тым ліку старшыня Аршанскага райсавета С.Д. Кошкін, праявілі поўную абыякавасць да просьбах жыхароў, не аказаўшы ім ніякай падтрымкі.
На відэа - старэйшына вёскі Ігар Грышанаў