У нядзелю на гэтым тыдні аршанскі праваабронца і прафсаюзны дзеяч Васіль Ціханавіч Бераснеў адзначыць Дзень народзінаў. 22 студзеня яму споўніцца 73 гады. Традыцыйна на гэты дзень Беаснеў збіраў калегаў па грамадскай дзейнасці, але ж зараз ён у зняволенні.
Пакуль разглядаецца апеляцыйная скарга на прысуд, ён будзе знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. У такі складаны для яго час, вы можаце падтрымаць Васіля Ціханавіча, напісаўшы яму ліст віншавання, або даслаўшы паштоўку па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Берасневу Васілю Ціханавічу