Гатэль "Інтэкс" павінен быў адкрыцца раней, бо будаваўся ў рамках праграмы пад'ёма Аршаншчыны "з руінаў і попелу". Пра тое, што гатэль у будынку былога Дома Быту павінен быў адчыніцца раней, пісалася і на пашпарце аб'екту пад час рэканструкцыі будынка.
"Інтэкс" разлічаны на тое, што ў ім будуць спыняцца госці Лядовага палацу. Таму тут не так шмат нумароў - 15 пакойчыкаў на 45 месцаў, плюс невялікая кавярня. Належыць гатэль будзе дзяржаве, канкрэтней Дому гандлю.