Ніжняя частка транспартнага сродку - стандартны мотаблок, а верхняя і задняя часткі - кузаў ад савецкай легкавушкі ды яшчэ і з прывараным элементам як у гоначнай машыны. Такая канструкцыя насмяшыла многіх карыстальнікаў сеціва, таму і разыйшлася шырока.
А пад вечар ДАІ праз дзяржаўную інфармацыйную агенцыю паведаміла, што кіроўца аўтамонстра затрыманы. За што? Аўтаінспектары знайшлі два парушэнні ў Кулібіна (машыну мужчына сабраў сам). Па-першае пераабсталяваў ён аўтамабіль не зусім законна. У прынцыпе пераабсталёўваць не забаронена, але ж патрэбна зарэгістраваць транспарт, а такой рэгістрацыі ў яго не было. Па-другое, тры гады таму ў мужчыны забіралі правы за кіарванне транспартам у стане ап'янення і правы ён так сабе і не вяртаў.
Самому мужчыне 33 гады. Раней такі транспарт у Оршы не заўважалі таму, што кіроўца не мясцовы - ён жыхар Мінскага раёна і прыехаў на выходныя да маці ў Талачынскі раён. А ў Оршу прыехаў па запчасткі на аўтарынак. Таму і заўважылі яго на вуліцы Леніна не далёка ад нашага аўтарынка.