Funny Chiken беларуская сетка, аналаг амерыканскага KFC - таксама асноўныя стравы з кураціны, таксама фаст-фуд. У Оршы гэтая сетка з'явілася адначасова з адкрыццём гандлёвага цэнтру Орша-сіці і праіснавала шмат гадоў. Праўда, падобна і раней у ёй былі фінансавыя праблемы. Кавярня была папулярная ў дзяцей, але ж яны не надта плацёжаздольныя. Таму ў пэўны час у Funny Chiken нават пачыналі прадаваць піва, што не характэрна для фаст-фуда.
У студзені Funny Chiken - без перабольшання легендарная для Оршы - зачынілася. Але без фаст-фуда аршанцы не застануцца. На месца гэтай сеткі ўжо рыхтуеца прыйсці іншая сетка кавярняў хуткага харчавання.