Напрыканцы студзеня ў Оршы адбыўся суд па дастаткова глупай адміністратыўнай справе. Глупа ў дадзеным выпадку выглядаў парушальнік, які сам вярнуўся на месца злачынства і толькі таму і быў затрыманы.
А адбывалася ўсё наступным чынам. Загадчык аддзела крамы, які гандлюе касметыкай кшталту ўсялякім шампуняў у пэўны момант заўважыў, што некаторага тавару не хапае. А канкрэтна не хапала: 4 бутэлькі шампуня "HeadShoulders", 5 бутэлек шампуня "Shauma" і некалькі штук капсул для сціркі. Магчыма, калі б шампунь кралі па адной бутэльцы кожнага, то гэта было б не так заўважна, але знікненне з паліцаў адразу неклаькіх бутэлек кінулася ў вочы загадчыку аддзела.
Давялося глядзець камеры відэаназірання і яны паказалі, што адбылося. У краму зайшлі двое хлопцаў, адзін з якіх і пазабіраў увесь пералічаны тавар на агульную суму амаль у 136 рублёў. Пакуль той жа загадчык крамы глядзеў камеры і думаў, што рабіць, ён заўважыў па тых жа камерах, што тая ж парачка вярнулася ў краму.
Шчаслівы выпадак работнікі крамы вырашылі не ўпускаць і заблакавалі дзеры, заадно выклікаўшы міліцыю.
На судзе вінаватым прызналі толькі аднаго з дуэта які заходзіў у краму. І хаця ён не з'явіўся ў суд, суд прызнаў яго віну цалкам і асудзіў на 7 сутак арышту.
Канешне, калі б парачка не вярнулася ў краму, то яны маглі б быць і не затрыманыя, прынамсі, у той жа дзень. Але выпадак такога вяртанне не ўнікальны. За дзень да гэтага суда ў Оршы разглядалася яшчэ адно злачынства дзе вор не змог спыніцца. Мужчына ў краме ўзяў 0,7 гарэлкі "Бульбашъ особая" і засунуў у штаны, канешне не заплаціўшы. У гэты час мужчына хутчэй за ўсё быў цвярозым. Прынамсі камеры не паказалі, каб ён хістаўся. Ахова крамы па камерах вылічыла вора, але ў такіх выпадках надзеі на арышт мала. Магчыма і не затрымалі б, калі б той жа мужчына ўжо на падпітку не вярнуўся б у тую ж краму. Відавочна трэба было дагнацца, тым больш, шт оцяпер ужо ён яўна быў выпіўшым. На другі раз мужчына скраў "Стольградную фірмовую" і з ёй і быў затрыманы. Прысуд - 7 сутак арышту.