Сёння мы пісалі ўжо пра пакаранне за тое, што нямецкая аўчарка пакусала іншага сабаку і ўкусіла чалавека за палец. За гэта гаспадыня аўчаркі атрымала ад суда ўсяго толькі папярэджанне.
Але ж вялікія сабакі сапраўды могуць прыносіць непрыемнасці калі іх не правільна выхоўваць і не правільна за імі сачыць, нават проста напужаць чалавека. У апісаным выпадку сабака быў без намордніка і без павадка і гэта, канешне, віна гаспадароў.
А як па вашым меркаванні, ці справядлівы такі прысуд і ці варта ў такіх выпадках караць не толькі гаспадара, але ж і самога сабаку? На нашым сайце (даступны ў Беларусі праз ВПН) і ў некаторых сацыяльных сетках мы размяшчаем апытанне: калі сабака ўкусіла чалавека, то якое павінна быць пакаранне?
Апытанне будзе ісці на працягу месяца.