Раней мы ўжо публікавалі апошняе слова нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і яго намесніка Валянціна Стэфановіча. Сёння прыводзім словы Ўладзіміра Лабковіча — юрыста «Вясны». Уладзь выступіў вельмі каротка, але і ягоныя словы на такім працэсе вельмі важныя, таму прапануем азнаёміццца і з імі. Тэкст прыводзіцца па сайце ПЦ «Вясна» без зменаў. Нагадаем, што прысуд у гэтай справе будзе агучаны 3 сакавіка.
«Я не займу шмат часу, бо я даволі шмат выказваўся па гэтай справе падчас папярэдняга следства, так і на працягу ўсяго суда. Я ўспрымаю той тэрмін, які быў запрошаны дзяржаўным абвінаваўцам асабіста да мяне, як непераадольны. І на дадзены момант усе мае думкі цяпер з маёй сям’ёй: з маёй маці, дзецьмі, якіх завуць Адэля, Адам і Ян, з маёй жонкай Нінай, якая прайшла праз вялікія выпрабаванні за ўвесь гэты час. І да выступаў маіх абаронцаў мне няма чаго дадаць па гэтай справе, і іх пазіцыю я падтрымліваю. Дзякуй».