З 23 лютага, калі ў Беларусі па савецкай традыцыі адзначаецца дзень мужчынаў, на цэнтральнай плошчы горада пачнецца вялікі кірмаш. "Святочны кірмаш" сапраўды ахопіць два святы - пачнецца з мужчынскага, а скончыца жаночым - 8 сакавіка. Розныя вытворцы запрапануюць свой асартымент тавараў і прадстаўлена будзе як ежа, так і вопратка, як харчовыя, так і прамысловыя тавары.
Плануецца і культурніцкая частка. Прынамсі, 23 лютага а 11-00 будзе ўрачыстае адкрыццё кірмаша з выступамі творчых калектываў.