Хаця і здавалася, што вясна ўжо на падыходзе, неба чыстае, Днепр без ільда, але сёння раніцай аршанцы прачнуліся ў холадзе. Нечакана ў Оршу прыйшоў вялікі холад. Можа быць не ўсе яшчэ ацанілі, але вяртаючыся вечарам дадому ацэняць усе. Бо вечарам сіноптыкі прагназуюць мінус 20 (!!!!!!!!) градусаў. Думаеце, што гжта вельмі халодна?! Вы яшчэ не ведаеце, што нас чакае заўтра!
А заўтра па Аршанскім раёне можа быць нават мінус 22 градусы. Праўда, толькі раніцай. А потым тэмпература, дзякуючы чыстаму небу, будзе паступова падвышацца. Днём сіноптыкі прагназуюць ад мінус 8 да мінус 11 градусаў. Пятніца стане яшчэ цяплей, у суботу тэмпература пераскочыць адзнаку 0 і стане плюсавой. Нават з'явіцца фальшывае адчування чароговага набліжэйнне вясны, але не верце - ужо ў суботу зноў абвал тэмпературы. Да мінус 9 градусаў.
Пры такіх рэзкіх, хуткіх зменах тээмпературы, відавочна, будзе скакаць і атмасферны ціск, многія могуць адчуваць сябе кепска.