На ютуб-канале правабарончага цэнтру «Вясна» з нагоды гадавіны вайны расеі супраць Украіны выйшла вельмі арыгінальнае інтэрв’ю. Арыгінальнасць яго ў тым, што яно рабілася тры разы. Спачатку інтэрв’юэр распавёў пра свае ўражанні пра вайну адразу пасля таго як выехаў з зоны баявых дзеянняў, другі раз яно пісалася праз тры месяцы пасля знаходжання ў бяспечным месцы, а трэці раз роўна праз год пасля пачатку вайны.
Аказваецца, уяўлення ад вайны за год моцна мяняецца. Гэта цікава з пункту гледжання псхалогіі і тым больш з пункту гледжання журналістыкі. Чаму гэта можа быць цікава нашым чытачам? Бо герой інтэрв’ю — рэдактар нашага сайта Ігар Казмерчак.
Пераказваць інтэрв’ю ні цалкам, ні часткамі не будзем — яно вельмі насычана псіхалагічна і факталагічна і лепш паслухаць яго цалкам.