21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Чаму лавілі Рэданаўцаў

02.03.2023 16:00

1448 праглядаў, 0 каментароў

Другі дзень па Оршы ідуць мерапрыемствы супраць новай субкультуры

Учора мы ўжо пісалі, што вечарам па горадзе міліцыя вышуквала маладзёнаў, якія маглі мець дачыненне да японска-расейскай субкультуры Рэдан. Японскай, бо знешні выгляд заснаваны на японскіх мультфільмах, а расейскай, бо з’явілася гэтая субкультура менавіта ў гэтай суседняй краіне. Насамрэч аблавы на анімэшнікаў-рэданаўцаў у гэтыя дні адбываюцца па ўсёй краіне і звязана гэта з тым, што менавіта на гэтыя дні прыхільнікі субкультуры абвесцілі зборы ў розных гарадах. У Оршы таксама быў прызначаны падобны збор. У сацыяльных сетках мы змаглі знайсці паведамленні, што такі збор мусіў адбыцца ўчора — 1 сакавіка — а 18-00 у гандлёвым цэнтры «Цэнтрум», але міліцыянты шукалі маладзёнаў па ўсім цэнтры, у тым ліку і вакол гандлёвага цэнтра «Орша-сіці». Нам прыходзяць паведамленні пра затрыманне маладых людзей, але колькасць іх пакуль ацаніць не магчыма.

Учорашняя аблава яшчэ не канец. Сёння на вечар ва ўсіх (ці амаль ва ўсіх) навучальных установах горада прызначаныя бацькоўскія сходы на якіх настаўнікі павінны распавесці бацькам што гэта за субкультура і чым яна небяспечная. Праўда, настаўнікі і самі кепска разумеюць праблематыку — усё ж такі субкультура гэтая з’явілася зусім нядаўна і пакуль што яе апісаць дакладна дастаткова цяжка. У ёй сапраўды прысутнічае культ агрэсіі, але ж па тых паведамленнях якія патраплялі ў расейскія СМІ (беларускія СМІ гэтую субкультуру не заўважалі да гэтага тыдня), то рэданаўцы заўсёды станавіліся ахвярамі агрэсіі, а не ініцыятарамі боек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чаму лавілі Рэданаўцаў

Другі дзень па Оршы ідуць мерапрыемствы супраць новай субкультуры

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение