Сайт выканкаму не рэдка крытыкавалі эксперты ды і ў прынцыпе інтэрфэйс любога сайту рэкамендуюць змяняць дастаткова рэгёлярна. У суботу выканкамаўскі сайт быў пераключаны на новую версію. Магчыма, што гэта толькі эксперамент і сайт будзе вернуты на стары інтэрфэйс, бо афіцыйна пра гэты пераход улады не папярэджвалі. Да таго ж аніводная функцыя на сайце па стане на суботні вечар не працуе. Наведвальнік можа пабачыць галоўную старонку, якая аформлена вельмі крута, але ж далей нічога не адкрываецца.
Калі сайт выканкаму канчаткова пяройдзе на гэты інтэрфэйс, то гэта будзе некаторы час не прывычна. Але ж акрамя змены знешняга выгляду новых функцыяў мы не заўважылі, магчыма таму, што пакуль ён працуе толькі ў абмежаваным выглядзе.