Міжнароды жаночы дзень аказаўся вельмі халодным для аршанцаў. Але і 8 сакавіка для зімы не апошні дзень. Заўтра нас чакае яшчэ большае пахаладанне. Сіноптыкі прагназуюць ранішнюю тэмпературу да мінус 17 градусаў. Але ж ёсць і пазітыў - у суботу тэмпература можа стаць плюсавой. Але ж ёсць і песімізм - пасля адносна цёплай суботы зноў пахаладае, на гэты раз да мінус 6 градусаў у панядзелак.
Далей у аўторак і сераду чакаецца пацяпленне. Магчыма, прынамсі хочацца ў гэта верыць, тады і пачнецца рэальная вясна.