Адкрылася кавярня "Кінг Фуд" учора ў самым цэнтры горада - на Астроўскага, 3. Гэта ўжо другая кавярня з такой назвай у Оршы, але пакуль гэта не франшыза - абедзве кавярні працуюць менавіта ў нашым рэгіёне і належаць аднаму ўладальніку, дарэчы, выхадцу з Нарвегіі. А першая кавярня запрацавала пару год таму на вуліцы Хігрына.
"Кінг Фуд" кавярня з тыповым фаст-фуд меню: хот-догі, бургеры, бульба фры і г.д. У адрозненні ад іншых фаст-фудаў тут не толькі амераканскае хуткае харчаванне, але і арабская.