18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Эканоміка

Мясакамбінат з працягнутай рукой

13.03.2023 15:38

1360 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі мясакамбінат зноў просіць грошай у дзяржавы

Урад краіны прыняў чарговы раз рашэнне пра падтрымку стратных прадпрыемстваў. Сярод іх і хранічна стратны Аршанскі мясакансервавы. Пралемы мясакамбіната не новыя. Ён некалькі год запар паказваў мінусавы прыбытак. Так, па дадзеных апублікаваных Мінфінам (тады мінстэрства праводзіла эксперамент і публічна паказвала стан адкрытых акцыянерных таварыстваў) у 2016 і 2017 гадах мясакамбінат зарабіў мінус 4 і мінус 5 мільёнаў даляраў за год. Потым прадпрыемства было далучана да гандлёвага дома "Оріс", які разваліўся амаль за год, атрымаўшы дзяржаўную падтрымку. З тае пары публічныя дадзеныя пра стан прадпрыемства амаль знікаюць.

Праўда, зараз можна знайсці статыстыку па прыбытках мясакамбінат за 2021 год і яна паказвае станоўчы вынік - за год прадпрыемства зарабіла амаль мільён даляраў. За кошт чаго адбыўся той рост не зразумела, але лічбы не карэлююцца з рэальнасцю. Бо нейкія яўных прычынаў для росту не было, а ў гэтым годзе прадпрыемства зноў просіць дадатыцыяў ад дзяржавы ў памеры каля мільёна даляраў па курсу.

Дакладная сума таго, што на гэты раз просіць мясакамбінат - 2 749 996 рублі 15 копеек. Гэтыя грошы патрэбныя мясакамбінату на выплату працэнтаў па ранейшых крэдытах перад банкамі. Падкрэслім, што грошы патрабуюцца не на вяртанне крэдыту, а толькі на выплату працэнтаў па крэдытах набраных раней.

Астатнія 6 прадпрыемстваў якім урад выдзеліць субсідыі таксама папрасілі грошы на выплату працэнтаў і гэта Віцебскі мясакамбінат у якога справы яшчэ горш, калі глядзець на суму субсідыі - яму выдзяляецца амаль 20 мільёнаў даляраў. Глыбоцкі мясакамбінат таксама просіць грошай, а астатнія прадпрыемствы - малочныя камбінаты вобласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мясакамбінат з працягнутай рукой

Аршанскі мясакамбінат зноў просіць грошай у дзяржавы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение