18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Эканоміка

Куды падзеўся Прыёрбанк

15.03.2023 17:02

1476 праглядаў, 0 каментароў

Пасля некалькіх дзесяткаў гадоў работы ў Оршы зачыніўся Прыёрбанк. Чаму?

Адзінае аддзяленне Прыёрбанку не толькі ў Оршы, але і ва ўсім раёне працавала на Базарнай плошчы. Калі ў гэтым месцы адчыніўся банк ужо наўрад ці нехта ўзгадае нават са старажылаў - адчуванне, што банк тут быў заўсёды.

Ціха і не заўважна банк проста перастаў работаць, нават не зразумела ў які дзень. Ніхто нічога не тлумачыў ды не абвяшчаў. Здавалася, што, можа, нейкія тэхнічныя праблемы, або пераезд... Насамрэч, банк зачыніўся на заўсёды.

Райфайзэн-груп, якой і належыў Прыёрбанк усё ж такі абвесціла пра сыход з Беларусі. Пра тое, што гэта магчыма з-за вайны (і суўдзелу Беларусі ў гэтай вайне) крэдытная група абвяшчала і раней, але ўсё яшчэ трымалася. Цяпер рашэнне прынята і буйнейшы ў Беларусі не дзяржаўны банк зварочваецца. Замест яго можа быць адчынены расейскі Сбербанк. Прынамсі, кампанія плануе, што яе беларускія ды расейскія актывы пяройдуць менавіта да гэтай установы наўзамен на еўрапейскія актывы Сбербанка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Куды падзеўся Прыёрбанк

Пасля некалькіх дзесяткаў гадоў работы ў Оршы зачыніўся Прыёрбанк. Чаму?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение