Змена ўладальніка адной са значных крамаў адбылася ў раёне Ільнокамбіната. Тут каля года адпрацавала расейская сетка "Светлафор", але нядаўна на яе месца заехала адносна новая сетка "Хіт". Гэтая сетка належыць кампаніі Еўраторг, якой належыць і "Еўраопт" і карыстаецца ўсебаковай падтрымкай дзяржавы. "Хіт" пазіцынуе сябе як сетка не вялікіх крамаў, з невялікім асартыментам, але з коштамі ніжэйшымі чым у іншых маленькіх крамках.
Зараз па краіне працуе каля 250 крамаў пад гэтай назвай, у Оршы гэта чацьвёртая крама "Хіт".