18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Палітыка

Зачыстка на тыдні

19.03.2023 21:08

1562 прагляду, 0 каментароў

На мінулым тыдні ў Оршы адбыліся масавыя затрыманні і вобшукі

На мінулым тыдні па ўсёй краіне прайшла чарговая хваля затрыманняў і арыштаў па палітычных матывах. Асноўны іх пік прыйшоўся на чацьвер 16 сакавіка. Нам паведамляюць як мінімум пра 8 затрыманняў і больш за дзесятак вобшукаў. Гаворка ідзе пераважна пра адміністратыўныя справы. Людзей затрымлівалі за каментары ці апублікаваныя посты ў сацыяльных сетках зробленыя яшчэ ў мінулым годзе. Прысуджалі або вялікія штрафы, або па 15 сутак. Арышты адбываліся не толькі ў Оршы, але і ў раёне і нават у суседніх раёнах дзе раней рэпрэсіі былі чыста сімвалічныя, напрыклад, у Сененскім раёне.

Падобна на тое, што ў чацьвер па рэгіёну працавалі не толькі мясцовыя міліцыянты, але і прыехаўшыя з Магілёўскай вобласці. Як мінімум адзін затрыманы быў не грамадзянінам Беларусі. Хаця сёння нядзеля, паведамленні пра арышты нам усё яшчэ паступаюць. Падобна на тое, што гэта зачыстка перад Днём Волі, які адзначаецца 25 сакавіка ў гонар абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Рэпрэсіі рэзка ўзмацніліся на мінулым тыдні па ўсёй краіне, ужо можна гаварыць, як мінімум, пра пару соцень затрыманняў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зачыстка на тыдні

На мінулым тыдні ў Оршы адбыліся масавыя затрыманні і вобшукі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение