Пра першы суд паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна". На лаве падсудных, відавочна ў Аршанскім судзе, будзе Яраслаў Казакевіч. Ён яшчэ ў мінулым годзе засняў рух вайсковай тэхнікі праз аршанскі вакзал. Сам па сабе факт здымкаў не з'яўляецца нечым крымінальным, але хлопец выслаў відэа ў нейкі телеграм-канал, які прызнаны ўладамі экстрэмісцкім. Таму хлопца асудзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, яму можа пагражаць да 6 гадоў зняволення. Суд распачнецца 30 сакавіка.
Другі суд распачнецца на наступны дзень у Мінску. Вярхоўным судом будзе разглядацца апеляцыя па справе прафсаюза РЭП. Перад судом сярод іншых кіраўнікоў прафсаюза паўстане і аршанец Васіль Бераснеў, які зараз знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА.