Нелегальныя валютныя аперацыі ў Оршы звычанйая справа. Валюту на пастаяннай аснове мяняюць як мінімум у трох месцах горада і тыя хто гэтым займаюцца даўно вядомыя як кліентам, так і тым хто не звяртаецца да іх паслугаў. Канешне, пра мянялаў-валютчыкаў ведае і міліцыя, але выпадкі калі б іх затрымлівалі адбываюцца вельмі рэдка і гэта, хутчэй, выключэнне чым правіла.
Надзіва, у пачатку сакавіка ў Оршы прайшлі два суды супраць прывакзальных валютчыкаў. Абодва яны работалі на вакзале каля мясцовага абменніка - адзінае вакенца абменніка час ад часу зачыняецца на перапынак і тады ў справу ўступаюць фізічныя асобы.
Абодва валютчыкі былі затрыманыя калі мянялі па тысячы расейскіх рублёў. І абодва атрымалі канфіскацыю грошай і штрафы. Аднаго аштрафавалі на 150 базавых велічыняў, другога ўсяго на 50.