Абласное міні-дэрбі, як і ў першым коле, скончылася на карысць "Оршы". Ужо на 11-й хвіліне Ламака адкрыў лік - 1:0. Усе спробы віцеблянаў яго зраўняць былі марнымі, а на 48-й хвіліне Лужанкоў падвоіў вынік. Да фінальнага свістку лік не змяніўся. 2:0 - "Орша" перамагае.
Паколькі "Жлобін", які пераследуе "сіня-белых" у табліцы, перамог "Вертыкаль" 7:1, аршанцы не змаглі павялічыць адрыў, але застаюцца на першым радку. У "Оршы" 46 балаў, у "Жлобіна" 44.