21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Цягнік на Архангельск

30.03.2023 18:24

1485 праглядаў, 0 каментароў

Праз Воршу пойдзе новы цягнік на Расею.

У мэтах развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй з 22 красавіка 2023 году Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» назначаны цягнік нумар 366/365 Менск — Архангельск, піша сайт Беларускай чыгункі.

Новы цягнік будзе курсіраваць па маршруце Менск — Архангельск — Менск штотыдзень, адпраўляючыся з Менску па суботах у 10.22 і прыбываючы ў Архангельск па панядзелках у 12.24. У зваротным напрамку з Архангельска пасажырскі састаў будзе адпраўляцца па панядзелках у 14:47 з прыбыццём у сталіцу Беларусі па серадах у 15:08.

У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, у тым ліку вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца зніжка 10% на бакавыя месцы.

Продаж квіткоў на цягнік Менск — Архангельск ужо адкрыты.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік № 366/365 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Ворша-Цэнтральная, Багушэўская, Віцебск і Езярышча, на тэрыторыі Расеі — Навасакольнікі, Дно, Вялікі Ноўгарад, Волхаўбуд 2, Петразаводск-Пасажырскі, Мядзведжая Гара, Беламорск, Абазерская, Ісакагорка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цягнік на Архангельск

Праз Воршу пойдзе новы цягнік на Расею.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение