Гаворка ідзе пра Яраслава Казакевіча, які быў затрыманы яшчэ ў мінулым годзе. Фактычны повад для затрымання стала тое, што хлопец на вакзле Оршы-Цэнтральная пабачыў праезд вайсковай тэхнікі, засняў яе і адправіў у адзін з тэлеграм-каналаў, які прызнаны экстрэмісцкім. На наступны дзень пасля гэтага Яраслава затрымалі, асудзілі на 15 сутак і распачалі крымінальную справу.
Сёння правабаронцы прызналі 27-гадовага Яраслава палітвязнем.