У першым туры чэмпіянату Беларусі па футболе футбалісты «Воршы» згулялі ў Магілёве з магілёўскім «Дняпром». Пачатак матчу аказаўся для сіня-белых вельмі непрыемным. Крыху больш, чым праз паўгадзіны пасля стартавага свістку аршанцы ўжо саступалі 0:3. У далейшым амаль нічога не змянілася.
На 73-й хвіліне капітан «Воршы» Вадзім Бальбух паспяхова прабіў штрафны ўдар і забіў гол. Перамога «Дняпра» 3:1 сталася лагічнай.
Сёлета ў чэмпіянаце ў Першай лізе 17 каманд, адпаведна, адна каманда абавязкова прапускае тур. Першы тур прапускаў «Віцебск», з якім аршанцы праз шмат гадоў упершыню апынуліся ў адным дывізіёне.