Працэс па апеляцыі Генадзя Фядыніча, Вацлава Арэшка і Васіля Бераснева распачаўся на мінулым тыдні ў пятніцу, але сам вырак быў перанесены на панядзелак. Учорашняе паседжанне, прадказальна, нічога не змяніла. Лідарам прафсаюзу так і пакінулі прысуды без зменаў: Арэшку - 8 гадоў, Фядынічу і Берсневу па 9 гадоў.
Дарэчы, хутка ўжо будзе год з моманту затрымання аршанскага правабаронцы Васіля Бераснева. Яго арыштавалі 19 красавіка мінулага года. Да суда ўсе трое знаходзіліся ў Магілёўскім СІЗО, куды іх накіруюць цяпер пакуль не вядома.