Па ўмовах тэндэра прадпрыемства хоча купіць паўнапрывадны «Renault Duster» з таніраваным шклом, скураным стырном, скураным салонам, кандыцыянерам, падагрэвам сядзенняў, аўдыёсістэмай CD/mp3/usb для вырашэння вытворчых пытанняў. Патраціць на пакупку "Салодная краіна" гатова 240 мільёнаў рублёў.
Пры гэтым прадпрыемства так і не пачало выпуск прадукцыі і красовер будзе купляцца за кошт крэдыту які быў узяты пад гарантыю аблвыканкаму на будаўніцтва кандыдатрскай фабрыкі. Сума крэдыту склала 15.726.800 еўра пры ўмове вяртання на працягу 15 год. Працэнты па крэдыту будзе выплочваць аблвыканкам з бюджэту вобласці.