На мінулым тыдні прайшоў суд супраць Мікалая Куляшова і яшчэ дваіх чалавек, якія спрабавалі перайсці мяжу Беларусі з Літвой. Мікалай - ураджэнец Дуброўна, які ў свой час працаваў на мытні. Таму, як былы мытнік, разумеў працу памежнікаў. Пасля 2020 года мужчына пачаў карыстацца сваімі ведамі і далучыўся да схемаў эвакуацыі з Беларусі палітвязняў і тых хто можа патрапіць у турму па палітычных матывах.
У верасні мінулага года Мікалай разам з Анітай Бакуновіч і Ягорам Курзіным былі затрыманыя пад час такой спробы перахода мяжы. Мікалай у выніку атрымаў 5 гадоў, а Аніце і Ягору далі 3 гады калоніі. Такі тэрмін Мікалай атрымаў не толькі за спробу вывесці людзей за мяжу, а і за тое, што ў гэтай справе ён супрацоўнічаў з арганізацыяй "Dapamoha", якая ў Беларусі прызнаная экстрэмісцкай.