Пра здарэнне ў Брэсце, ў якім непасрэдна аказаўся замяшаны 28-гадовы аршанец, паведамляе сайт Следчага камітэта. Мясцовы жыхар (брэстчанін) наведаў клуб без кампаніі, таму яму стала сумна, а пагаварыць хацелася. Там ён пазнаёміўся са сваім равеснікам і ўзамен на прыемную і размову паяаў таго частаваць за свой кошт. Можа і разыйшліся б выпіўшы і пагаварыўшы, але такую шчодрасць брэстчаніна заўважылі двое мясцовых - 18-гадовы і 19-гадовы хлопцы.
У малалетак з'явіўся план і яны пачалі падгаворваць аршанца на супольнае абрабаванне шчодрага брэстчаніна. Праз некаторы час аршанец пагадзіўся. Ён вывеў свайго новага знаёмага на вуліцу, пачаў таго душыць, паваліў на зямлю. І тады ў справу ўключыліся тыя двое брэстчанаў, які і былі ініцыятарамі нападу. Яны актыўна пачалі чысціць кішэні ў паваленага мужчыны. У выніку выграблі ў таго 200 рублёў. Дарэчы, аршанцу яны абяццалі падзяліць здабычу на траіх па роўнаму. Але нашаму земляку з 200 рублёў (і так не вялікая сума на траіх) дасталося ўсяго толькі 20. А, вось, адказнасць маладыя людзі падзеляць сапраўды па роўнаму. Брэстчанін выклікаў міліцыю, усіх траіх арыштавалі і цяпер яны ў зняволенні чакаюць канца следства і далейшага суда.
Дарэчы, 19-гадовы нападнік ужо прыцягваўся да крыміналкі за пакушэнне на крадзёж. А самы малады з троіцы раней меў адказнасць за крадзяжы, рабаўніцтва і хуліганства.