Ён прадоўжыцца некалькі дзён. У адрозненні ад мінулых гадоў гэты форум дастаткова сціплы - прадстаўленыя толькі беларускія прадпрыемствы і са Смаленскай вобласці Расеі. Мерапрыемства мае дастаткова вялікую праграму, але з большага яна будзе цікавая спецыялістам. Што можа быць цікава звычайнаму аршанцу, далёкаму ад бізнэса дык гэта кірмаш-выстава, якая працуе ў тым ліку і на плошчы перад самім Лядовым палацам.
Прапануем вам некалькі фотаздымкаў менавіта з гэтай частцы мерапрыемства. Поўны фотарэпартаж вы можаце паглядзець на нашым сайце (калі чытаеце праз сацыяльныя сеткі), які на тэрыторыі Беларусі даступны праз праграмы ВПН.