Нагадаем, што палітык са Шклова зараз знаходзіцца ў калоніі Івацэвічаў, у так званых "Воўчых норах". Нядаўна старшыня Партыі БНФ адсвяткаваў 66-годдзе. Яго паплечнікі па Партыі БНФ паведмляюць, што зараз на Кастусёва распачаўся дадатковы ціск: яму адмянілі ўсе спатканні, зменьшылі суму дазволеных пакупак у турэмнай краме, а лісты пачалі прыходзіць з вялікімі затрымкамі.
Улічваючы, што ў зняволенні ў Кастусёва ў зняволенні выявілі анкалогію, то такія абмежаванні непакояць сваякоў, бо цяпер нічога не вядома пра аб'ектыўны стан здароўя палітвязня.
У гэтай сітуацыі вы можаце падтрымаць палітвязня лістом. Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20 Кастусёву Рыгору Андрэевічу