Радасная навіна для аматараў цырка! Больш за тыдзень у Оршы правядзе цырк з праграмай "Калумбійскі форсаж". Абяццаюць дрэжсіраваных сабакаў пароды Хаскі, мілых янотаў, дзікабразаў і г.д. Акрабаты, фокуснікі, канешне, клоўны. А яшчэ рэдкі зараз, але ж папулярны ў 90-я атракцыён "Мота-шар". Атракцыён сапраўды захапляльны - унутры металічнага шару матацыкліст ездзіць вертыкальна, гарызантальна і нават да гары нагамі.
Цырк размесціць свой шацёр на Рэмзаводзе і будзе даваць прадстаўленні з 13 па 21 траўня.