Яшчэ 28 жніўня мінулага года Алег Ражкоў выехаў са свайго аршанскага дома на заробкі Маскву, як і тысячы іншых аршанцаў. Пад канец года. дакладней 23 снежня з ім знікла сувязь і з тае пары родныя не ведалі пра лёс Алега Юр'евіча. Распачаліся пошукі, у тым ліку з дапамогай пашуковых валанцёрскіх атрадаў.
Нажаль, учора аршанца знайшлі, але ж знайшлі мёртвым. Пашуковы атрад Фенікс паведамляе, што ён загінуў, але не паведамляе пры якіх абставінах.