Стала вядома куды этапуюць нобелеўскага лаўрэата, кіраўніка Праваабрончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага і іншых асуджаных па справе "Вясны". Вядомага правабаронцу накіруюць у суседні з намі раён - у Горацкую турму № 9. Адрас для лістоў падтрымкі: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.
У іншым суседнім раёне будзе адбываць свой тэрмін паплечнік Бяляцкага Уладзімір Лабковіч. Яго накіроўваюць у калонію №17, якая знаходзіцца ў Шклове. Адрас для падтрымкі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8 Лабковічу Ўладзіміру.
Трэці асуджаны па гэтай справе Валянцін Стэфановіч будзе адбываць тэрмін у Магілёве ў калоніі №15.