Гаворка ідзе пра жыхара Светлагорска Дзяніса Дзікуна. У першыя дні вайны Расеі супраць Украіны ён з сябрамі спрабаваў перашкодзіць перагону расейскай вайсковай тэхнікі ва Ўкраіну. Для гэтага яны спалілі як мінімум адну шафу сігналізацыі. Дзякуючы гэтаму былі выведзены з ладу светлафоры і стрэлкі на перагоне з Беларусі ва Ўкраінскі Оўруч.
Арыштавалі Дзяніса разам з кампаньёнамі 4 сакавіка мінулага года. Пазней, падобна, што проста з помсты былі затрыманыя некаторыя родзічы Дзяніса. Агулам за тую шафу Дзянісу прысудзілі 23 гады зняволення. Сёння стала вядома дзе партызан будзе адбываць свой тэрмін - яго накіроўваюць у суседнія Горкі. Адрас для лістоў: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу. Варта таксама мець на ўвазе, што Дзяніса дзяржава прызанала тэрарыстам і таму яму забароненыя грашовыя пераводы.