У Оршы не шмат установаў, якія існуюць дастаткова доўга, каб іх можна было б назваць культавымі. У "Сытага ката", які знаходзіўся ў пачатку вуліцы Леніна гэта атрымалася. Тут склалася ўласнае каля спартовае кам'юніці, пастаянныя наведвальнікі і, можна сказаць, нават субкультура ў якой былі замяшаныя футбол, алкаголь ды більярд. Але ў гэтым годзе "Сыты кот" зачыніўся.
Цяпер на яго месцы запрацавала новая піўную "Пінт хаўз". Ці атрымаецца ў гэтай установе паўтаварыць атмасферу "Сытага ката" пакажа час, але калі атрымаецца захаваць калектыў, то шансы на гэта ёсць.