Насамрэч не адзін, сёння спіс эстрэмісцкіх матэр'ялаў папоўнілі 4 тэлеграм-каналы, 3 старонкі ў іншых сацыяльных сетках - усе яны тычацца субкультуры чайлдфрі і 6 відэа-ролікаў у ютубе. Але Оршы тычыцца толькі адзін пункт новага спіса.
У спіс эсктрэмісцкіх матэр'ялаў быў дададзены тэлеграм-канал "Орша. Микруха", які аб'ядноўваў жыхароў Першага мікрараёна. Гэта пры тым, што меньш за месяц таму ў гэты самы спіс дадалі чат "Барань", таксама прысвечаны нашаму рэгіёну. А заўтра чакаем абнаўлення спісу людзей, якіх улады прызнаюць экстрэмістамі - ён абнаўляецца кожны тыдзень у пятніцу.