Прыблізна месяц таму ў Оршы, не знаўшы нават шыльды, зачынілася крама сеткі "Еўрашоп" на Раніцы. Мы спрабавалі даведацца ў чым прычына, але сайт беларускай часткі кампаніі даўно не абнаўляецца, як і сацыяльныя сеткі. Як аказалася, зачынілася не толькі аршанская крама, а ўся сетка па ўсёй Беларусі.
Еўрашоп - сетка крамаў, якая гандлявала рознай драбязой больш падобнай на кітайскую вытворчасць чым на еўрапейскую. Мела свае крамы не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі. І зачынілася не назваўшы прычынаў свайго сыходу з Беларускага рынку.
Журналісты сайта "Зеркало" (канешне, прыўнанага экстрэмісцкім) паспрабавалі адсачыць апошнія падзеі вакол Еўрашопа. Аказваецца, што на кампанію падала пазоў падатковая інспекцыя. Іх абвінавацілі ў тым, што не даплацілі падатку ў 213,5 тысяч рублёў і каля 30 тысяч рублёў пені. У прынцыпе для такой вялікай кампаніі з дзесяткамі крамаў гэта не катастрафічная сума, але пакуль іншых відавочных прычынаў закрыцця не бачна. Магчыма, што абвінавачанне кампанія палічыла не справядлівым, тым больш, што спрабавала абскардзіць рашэнне падатковай і сыйшла, каб болей не сутыкацца з несправядлівасцю.