Рок'Н'кофе адно з найболш незвычайных месцаў у Оршы. Тут не проста можна папіць кавы ці іншых напояў, але і наведаць творчыя мерапрыемствы, якіх зараз у горадзе стала вельмі мала. На днях рок-кавярня распавяла пра свае планы на лета - у іх з'явіцца летняя пляцоўка. Ды не побач з галоўным памяшканне, а на набярэжнай Аршыцы дзе звычайна можна пакатацца на катамаранах.
Раней тут таксама былі кавярні, але ўлічваючы крэатыўнасць установы, можна меркаваць, што гэта будзе не проста месца для выпіць-закусіць, а стане папулярным месцам прыцягнення. Адміністрацыя кавярні яшчэ не назвала даты адкрыцця, але ўжо абвесціла пра прызы на адкрыцці.