У кулуарах Аршанскага выканкама чуткі пра тое, што Оршу чакае змена кіраўніка хадзілі яшчэ на мінуым тыдні, некаторыя нават спрабавала адгадаць каго на гэты раз дашлюць кіраваць нашым горадам - звычайна ўлады бяруць не мясцовых чыноўнікаў, а ператасоўваюць іх з рэгіёна ў рэгіён. У панядзелак стала вядома, што Лукашэнка прыняў шэраг кадравых зменаў у тым ліку і па Оршы.
Новым кіраўніком раённай вертыкалі стаў 39-гадовы Мароз Ігар Аляксандравіч. Распавядзем трохі пра гэтага чалавека. Ігар Аляксандарвіч нарадзіўся ў Наваполацку і хаця чалавек ён гарадскі (у адрозненні ад вельмі многіх старшыняў беларускіх выканкаму) кар'еру рабіў на вёсцы (як і большасць старшыняў беларускіх выканкамаў). Па адукацыі ён ветэрэнар і таму адразу па сканчэнні ветэрэнарнай акадэміі ў Віцебску ў 2007 годзе па размеркаванні паехаў працаваць у Добрушскі раён у сельскагаспадарчую арганізацыю.
Адпрацаваўшы там два гады вярнуўся на Полаччыну дзе таксама працаваў ветэрэнарным доктарам. Там жа пачаў рабіць чынавецкую кар'еру і паступіў у Акадэмію кіравання. Для больш хуткай кар'еры зноў едзе ў малы рэгіён - у Чашніках становіцца начальнікам аддзела пры выканкаме, потым кіраўніком селькагаспадарчага прадпрыемства.
У 2018 вяртаецца на выканкамаўскую пасаду - едзе ў суседні Лепельскі раён на пасаду першага намесніка старшыні выканкаму. Кар'ера атрымліваецца. У 2020 годзе яго перакідваюць ў Сененскі раён дзе прызначаюць старшынём выканкаму. Цяжка сказаць на колькі ён там добра справіўся. З аднаго боку, хоць нейкага паляпшэння ў раёне не было заўважна: новых рабочых месцаў не стваралася, бюджэт раёна калі і павялічваўся, то толькі ў беларускіх рублях. І ўвогуле для СМІ ён як кіраўнік раёну быў дастаткова не заўважным: рэспубліканскія і абласныя выданні яго асабліва не заўважалі. Затое за яго часам у Багушэўску пачаў зачыняцца сухотны дыспансэр і колькасць рабочых месцаў скарацілася яшчэ больш.
Цяпер яго адправілі ў Оршу, што азначае фактычнае падвышэнне ў параўнанні з Сененскім раёнам. Новы кіраўнік Сененскага раёна пакуль не прызначаны.