Гісторыя супрацьстаянняў "Оршы" і шклоўскага "Спартака" даволі багатая. Праўда, у перыяд з 2010 па 2014 гады "чырвона-белыя" гулялі ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, таму каманды доўга не сустракаліся. Дарэчы, у 2010-м спартакаўцы двойчы перамаглі "Оршу". У 4-м туры "Спартак" нанёс нашаму клубу адчувальную паразу 4:0, а ў другім коле перамог ужо на полі аршанцаў 3:2.
Аднак у гэтым сезоне аршанцы ўзялі рэванш. У першым коле "сіня-белыя" перамаглі 1:0, а пераможны мяч забіў Аляксандр Лужанкоў.