Гаворка пойдзе пра сайт Horki.info, які базіраваўся ў суседніх Горках і асвятляў навіны Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёна. Для гэтых раёнаў гэта быў адзін з найстарэйшых сайтаў і вельмі папулярны. Пры сайце некаторы час нават працавала незалежная газета "Узгорак". Газета зачыніліся як мінімум год таму, а сайт у 2020 годзе стаў вельмі асцярожным: абмінаў тэмы пратэстаў, рэпрэсіяў і ўвогуле палітычныя навіны.
Тым не меньш, асцярожнасць не дапамагла - сёння стала вядома, што сайт Horki.info заблакаваны міністэрствам інфармацыі. Цяпер ва ўсім нашым рэгіёне (Аршанскі і суседнія раёны) не засталося аніводнага незалежнага СМІ, якое працавала б без дзяржаўных абмежаванняў.