Нагадаем, раней сябры нацыянальнага аргкамітэту даслалі лісты ў шэраг райвыканкамаў краіны з прапановай у гонар юбілею перамогі пад Оршай надаць цэнтральным вуліцам гарадоў імёны ўдзельнікаў Бітвы: Юрыя Алелькавіча, Івана Сапегі, Юрыя Радзівіла і Канстанціна Астрожскага.
Першы адгукнуўся на прапанову Рагачоўскі райвыканкам. У лісце за подпісам Старшыні райвыканкаму распавядаецца, што пытанне было разгледжана на адмысловым паседжанні тапанімічнай камісіі. Камісія не палічыла вартым перайменоўваць цэнтральныя вуліцы, але і не адмовілася цалкам ад ушанавання славутых беларускіх дзеячоў. Паводле напісанага у адказе у будучым вырашана "Пры фарміраванні мікрараёнаў індывідуальнай жыллёвай забудовы разгледзець магчымасць прысваення імён славутых беларускіх дзеячоў новым вуліцам горада".