12:00

-5

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-3

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Эканоміла капейкі, аштрафавалі на тысячу

19.06.2023 15:23

1519 праглядаў, 0 каментароў

Жанчыну аштрафавалі за тое, што змяніла сабе групу інваліднасці

Напрыканцы траўня ў Оршы адбыўся дастаткова арыгінальны суд. Прынамсі, не кожны дзень інвалідаў судзяць за падробку дакумантаў. Праўда, гэта гучыць так моцна: "падробка дакумантаў", але гэта не бугалтарскія бланкі на мільёны даляраў ці таварныя накладныя. Жанчына, якая мела трэццю групу інваліднасці, вырашыла з'эканоміць на праездзе на лецішча. Жанчына паспрабавала акуратненька замяніць трэцюю групу ў сваім пасведчанні інваліда на другую. І некаторы час сапраўды так ездзіла. На судзе казалі пра, як мінімум, дзве такія паездкі.

Але падмена трэцяй на другую групу атрымалася не такой акуратнай, як ёй хацелася б. Калі кіроўца аўтобуса не заўважыў падробкі і прапусціў жанчыну, то кантралёры сваім дасведчаным вокам распазналі фальшыўку і здалі жанчыну міліцыі.

Прысуд аказаўся не надта жорсткім, але дастатковым для таго, каб пашкадаваць пра зробленае, бо эканомія на транспарце - хоць цэлы год ездзі - не пакрые такі штраф у 1110 рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Эканоміла капейкі, аштрафавалі на тысячу

Жанчыну аштрафавалі за тое, што змяніла сабе групу інваліднасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение