Свежая мапа ад Міністэрства лясной гаспадаркі надае аптымізму, магчыма, што сезон не пройдзе зусім без лясоў. На сённяшні дзень большая частка лясоў па краіне з-за сухога надвор'я ўсё яшчэ закрытыя. Па Віцебскай вобласці ва ўсе лясы ўваход катэгарычна забаронены - за гэта можна атрымаць штраф. Але на ўсходзе Магілёўскай вобласці пачаліся акуратныя паляпшэнні сітуацыі. 8 раёны з катэгарычнай забароны перайшлі на частковую забарону наведвання лясоў.
З бліжэйшых раёнаў дзе чырвоны колер мапы змяніўся на жоўты (частковая забарона наведвання) - суседні Горацкі раён і два раёны за ім: Дрыбінскі ды Мсціслаўскі. Сіноптыкі на гэтым тыдні абяццалі ў нашым рэгіёне кароткачасовыя дажджы. Калі дажджы сапраўды будуць, то лясы могуць адчыніць.