Доўгачаканыя дажджы ідуць у наш рэгіён. Не толькі сіноптыкі, а нават Міністэрства надзвычайных справаў папярэджваюць аршанцаў і ўсіх жыхароў Віцебскай вобласці пра "неспрыяльнае" надвор'е. Могуць быць залевы, могуць быць навальніцы. Пры тым, што тэмпературу нам абяццаюць больш за 30 градусаў. У такое надвор'е для многіх дождж можа стаць ратаваннем. Не толькі для людзей, а і для лясоў, якія пакутуюць ад засухі. Але варта памятаць, што на гэтым тыдні ўжо некалькі гарадоў Беларусі атрымалі анамальны дождж, які таксама прынес некаторую шкоду. І, канешне, вецер. Калі да Оршы таксама дойдуць прагназуемыя навальніцы, то без парывістага моцнага ветра не абыйдзецца.
З іншага боку, прагнозы сіноптыкаў не заўсёды спраўджваюцца.