Калі ў Оршы зачынілася кавярня Funny chiken гэта выклікала дзіўны ажыятаж на тэму а што ж цяпер там будзе. Пазней папаўзлі чуткі, што на месцы фаст-фуда з курынымі стравамі з’явіцца сеткавая піцэрыя. І чуткі аказаліся праўдзівымі.
Сапраўды, у Оршу ідзе сетка Do-do pizza. Праўда, пакуль кавярня адкрые свае дзверы для наведвальнікаў патрэбны час. Зараз ужо ідуць работы для падрыхтоўкі для адкрыцця Do-do pizza, але давядзецца яшчэ пачакаць. А пакуль аматары піццы чакаюць новага месца для сябе, саму піццу ўжо можна пакаштаваць. Літаральна на днях Do-do pizza адкрыла дастаўку сваіх страваў па горадзе. Калі ваш заказ будзе каштаваць больш за 14,90, то вам бясплатна даставяць піцу па горадзе.
А каб не прапусціць адкрыццё новай піцэрыі, падпішыцеся на наш інстаграм — там аб’ява пра адкрыццё Do-do pizza з’явіцца загадзя і вы яе дакладна не прапусціце.